Нейрадэгенерацыя і хранічная сардэчная недастатковасць (ХСН) – два ўзаемазвязаныя станы, якія аказваюць значны ўплыў на здароўе і якасць жыцця пацыентаў. У апошнія гады расце цікавасць да вывучэння ўзаемасувязі паміж кагнітыўнымі парушэннямі і сардэчнай недастатковасцю, асабліва з нізкай фракцыяй выкіду (HFrEF). Разуменне механізмаў, якія злучаюць гэтыя два станы, і ідэнтыфікацыя біямаркераў нейрадэгенерацыі адкрываюць новыя магчымасці для іх дыягностыкі і лячэння. Увядзенне новых біамаркераў на аснове аналізу крыві, такіх як лёгкі ланцуг нейрафіламента (NfL), агульны таў-бялок (t-tau) і амілоідныя бялкі (Aβ40 і Aβ42), можа спрыяць ранняму выяўленню кагнітыўных парушэнняў у пацыентаў з ХСН.

Нядаўнія дасягненні ў лячэнні сардэчнай недастатковасці са зніжанай фракцыяй выкіду (HFrEF) значна палепшылі вынікі лячэння пацыентаў, што прывяло да павелічэння колькасці асоб, якія дасягаюць пажылога ўзросту (80+). Акрамя таго, паляпшэнне выжывальнасці пасля інфаркту міякарда і паляпшэнне чаканай працягласці жыцця з-за больш эфектыўнага лячэння іншых хранічных захворванняў азначае, што ўзрост дыягнаставання HFrEF павялічваецца. У выніку, захаванне кагнітыўных функцый стала вырашальным фактарам у падтрыманні функцыянальнай незалежнасці пацыентаў з ХСН. Некалькі даследаванняў паказалі, што лёгкія кагнітыўныя парушэнні (КП) закранаюць каля 25%-75% пацыентаў з ХСН, у той час як распаўсюджанасць КП у агульнай папуляцыі складае толькі 6%-43%. Акрамя таго, лічыцца, што ХСН HFrEF можа павялічыць успрымальнасць да хваробы Альцгеймера і дэменцыі, якая характарызуецца кагнітыўнымі парушэннямі, якія сур’ёзна парушаюць паўсядзённае функцыянавання пацыентаў.

На гэтым фоне даследаванне Вурм і інш., якое апублікавана ў чэрвеньскім нумары часопіса JACC: Heart Failure, дае нам новую і важную інфармацыю пра сувязь паміж цыркуліруючымі біямаркерамі нейрадэгенерацыі і характарыстыкамі, а таксама зыходамі ХСН. У даследванні было ўключана 470 амбулаторных пацыентаў з HFrEF і без анамнэзу кагнітыўных парушэнняў ці хваробы Альцгеймера, якія лячыліся сучаснай фармакалагічнай тэрапіяй згодна з рэкамендацыямі. Ва ўсіх пацыентаў вымяралася канцэнтрацыя ў плазме некаторых біямаркераў: лёгкага ланцугу мікрафіламентаў (NfL), агульнага тау-пратэіна, амілоід-β40 (Aβ40) і амілоід-β42 (Aβ42).

NfL – лёгкі ланцуг нейрафіламента – гэта цытаплазматычны прамежкавы мікрафіламент, якая мае вырашальнае значэнне для структурнай цэласнасці нейронаў, і які выкідваецца ў кроў пры пашкоджанні нейронаў. NfL лічыцца перспектыўным інструментам для дыягностыкі нейрадэгенераціўных захворванняў, такіх як хвароба Альцгеймера.

Таў-пратэін – гэта бялок, звязаны з мікратрубачкамі, які знаходзіцца ў асноўным у нейронах кары галаўнога мозгу, яго канцэнтрацыя павышаецца пры хваробе Альцгеймера і асацыявана з хуткім зніжэннем кагнітыўных здольнасцей і павелічэннем смяротнасці.

Субформы амілоіда-β Aβ42 і Aβ40, атрыманыя ў выніку расшчаплення бялку-папярэдніка амілоіду, з’яўляюцца важнымі кампанентамі патагенэзу хваробы Альцгеймера, прычым суадносіны Aβ42:Aβ40 служаць надзейным біямаркерам цэрэбральнай амілоіднай паталогіі і гэты паказьнік ўсё часцей выкарыстоўваецца для дыягнастычнага скрынінга сродак хваробы Альцгеймера. Пры хваробк Альцгеймера суадносіны Aβ42:Aβ40 звычайна зніжаюцца, што, як мяркуецца, выклікана павышаным адкладаннем Aβ42 у мозгу і, такім чынам, зніжэннем канцэнтрацыі Aβ42 у плазме пры нязменным узроўні Aβ40.

Вурм і інш. паведамляюць аб істотнай сувязі паміж павышанымі ўзроўнямі гэтых нейрадэгенератыўных маркераў і цяжарам сардэчнай недастатковасці, што выяўлялася ў больш высокіх узроўнях натрыйўрэтычнага пептыда NT-proBNP і функцыянальным класе NYHA. Гэта пацвярджае вынікі больш ранніх даследванняў і гіпотэзу аб тым, што цяжасць HFrEF звязана з большай ступенню пашкоджання нейронаў (у тым ліку ў шматмерных мадэлях з папраўкай на ўзрост, пол, індэкс масы цела, меркаваную хуткасць клубочкавай фільтрацыі, частату сардэчных скарачэнняў, сісталічны артэрыяльны ціск, і фракцыя выкіду левага страўнічка).

Мабыць, самай цікавай высновай у даследаванні было тое, што біямаркеры нейрадэгенерацыі былі незалежнымі прадказальнікамі неспрыяльных вынікаў, такіх як смерць па ўсіх прычынах і шпіталізацыі з нагоды ХСН. NfL, у прыватнасці, прадэманстраваў прагнастычныя здольнасці, параўнальныя з NT-proBNP для смяротнасці ад усіх прычын. Гэтыя вынікі паказваюць на патэнцыйнае паскарэнне або абвастрэнне нейрадэгенератыўных працэсаў у пацыентаў з HFrEF (магчымыя прычыны – парушэнне мазгавога крывацёку і сістэмнае запаленне). У сваю чаргу, нейрадэгенерацыя можа спрыяць прагрэсаванню HFrEF праз нерэгулярны прыём лекаў, парушэнне дыеты, зніжэнне фізічнай актыўнасці і т.п. Характэрна, што сярэдні ўзрост пацыентаў у даследаванай кагорце быў 62 гады, з 25% пацыентаў былі ва ўзросце <52 гадоў. Такім чынам, у пацыентаў з ХСН прыкметы нейрадэгенерацыі выяўляюцца ў адносна маладым узросце.

У кантэксце сардэчнай недастатковасці і паталогіі хваробы Альцгеймера цікавасць выклікае інгібітар рэцэптараў ангіатэнзіна-непрылізіна (ARNI), сакубітрыл-валсартан. Акрамя расшчаплення цыркулюючых вазаактыўных пептыдаў, такіх як натрыйўрэтычныя пептыды, непрылізін катабалізуе амілоіды. Па гэтай прычыне выказваліся пэўныя асцярогі, што доўгатэрміновае інгібіраванне непрылізіну з дапамогай ARNI можа павялічыць узровень амілоіду ў крыві і ЦНС, патэнцыйна павялічваючы рызыку зніжэння кагнітыўных функцый, звязанага з адкладаннем амілоіду. Аднак, даследванне PERSPECTIVE не пацвердзіла гіпотэзу, што прыём сакубітрыла-валсартана асацыяваныз якім-небудзь істотным зніжэннем кагнітыўных функцый або павышаннага адкладання амілоіду-β у галаўным мозгу, у параўнанні са звычайным валсартанам. Вурм і інш. паведамляюць аб павышаных узроўнях Aβ40 і Aβ42 у плазме ў пацыентаў, якія прымалі ARNI (21% кагорты), але важна падкрэсліць, што прычынна-следчая сувязь у дадзеным выпадку не можа быць устаноўлена, паколькі лячэнне не было рандамізаваным. Тым не менш, гэтыя высновы супадаюць з вынікамі нядаўняга невялікага рандамізавана клінічнага даследавання, у якім сакубітрыл-валсартан параўноўваўся з валсартанам, і дзе было паказана павышэнне канцэнтрацый Aβ40 і Aβ42 у плазме пры выкарыстанні інгібітара непрылізіну. Падобным чынам назіралася памяншэнне суадносін Aβ42:Aβ40, але гэта было выклікана большым адносным павелічэннем Aβ40 у параўнанні з Aβ42 – варыянт, які адрозніваецца ад таго, што назіраецца пры хваробе Альцгеймера, калі назіраецца паталагічнае зніжэнне Aβ42 пры нязменных узроўнях Aβ40. Гэта падкрэслівае патэнцыйна важнае ўзаемадзеянне прэпарата і біямаркера з неабходнасцю ўлічваць мадулюючы эфект сакубітрыла-валсартана. Інтэрпрэтацыя суадносін Aβ42:Aβ40 у пацыентаў, якія прымаюць сакубітрыл-валсартан, павінна адбывацца ў кантэксце індывідуальных змен у канцэнтрацыі біямаркераў, таму што характар зменаў адрозніваецца ад таго, які назіраецца пры хваробе Альцгеймера. Варта ўлічваць і іншыя фактары (дадзеныя візуалізацыі і іншы. маркеры), паколькі яны не мадыфікуюцца пры лячэнні сакубітрылам-валсартанам

Даследаванне падымае шмат пытанняў аб узаемадзеянні паміж сэрцам і мозгам і адкрывае новыя шляхі для даследаванняў сардэчнай недастатковасці і прафілактыкі зніжэння кагнітыўных здольнасцей. З паляпшэннем выжывальнасці і паступовым старэннем насельніцтва і ростам цяжару сардэчнай недастатковасці і спадарожных захворванняў, гэта вобласць павінна быць у цэнтры ўвагі даследаванняў, каб палепшыць жыццё пацыентаў.

Крыніца:

Traub, J, Docherty, K, Frey, A. The Link Between Heart Failure and Neurodegeneration: Insights From Circulating Biomarkers∗ . J Am Coll Cardiol HF. 2024 Jun, 12 (6) 1086–1088.
https://doi.org/10.1016/j.jchf.2024.04.008